19 красавiка 2024, Пятніца, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія разлічвае паскорыць уступленне Турцыі ў ЕЗ

2
Еўракамісія разлічвае паскорыць уступленне Турцыі ў ЕЗ

Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер напярэдадні саміту ЕЗ-Турцыя аб пытаннях уцекачоў заявіў аб тым, што Турцыя заслужыла павагу Еўропы.

Пра гэта паведамляе Detsche Welle (пераклад - censor.net).

«Гэтым самітам мы паглыбляем партнёрскія стасункі з нашым значным суседам - і не толькі таму, што мы цяпер маем узаемную патрэбу, але і таму, што разам мы можам дасягнуць большага», - заявіў Юнкер. На думку палітыка, Турцыя заслужыла «не толькі нашу павагу, але і нашу падтрымку».

Турцыя з'яўляецца краінай-кандыдатам на ўступленне ў ЕЗ з 1999 года. Доўгі час у перамовах па гэтым пытанні не назіралася ніякага прагрэсу, аднак крызіс вакол уцекачоў можа змяніць сітуацыю.

ЕЗ жадае паглыбіць супрацоўніцтва з Анкарой у тым ліку ў праблеме ўцекачоў.

«Калі мы дапаможам Турцыі дасягнуць еўрапейскіх стандартаў у пытаннях эканомікі, энэргетыкі, юстыцыі, а таксама ў забеспячэнні правоў чалавека, ад гэтага выйграем мы ўсе», - мяркуе Юнкер.

Нагадаем, што саміт ЕЗ-Турцыя пачнецца ў гэтую нядзелю 29 лістапада а 16.00. «Мэта: ажывіць нашы стасункі і спыніць паток міграцыі», - паведаміў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках