28 лістапада ў Палацы спорту ў Менску прайшоў канцэрт Макса Каржа.
Беларус прывёз на радзіму другую частку канцэртнай праграмы «Вялікі Флэт. Вяртанне суседа». У канцэртным графіку артыста пазначаныя ўсяго пяць гарадоў: Масква, Кіеў, Львоў, Санкт-Пецярбург і Менск. За тры гады лунінецкі хлопец стаў кумірам моладзі на ўсёй постсавецкай прасторы.