24 красавiка 2024, Серада, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская авіяцыя ў Сірыі скінула бомбы на рынак: 40 чалавек загінула

29

У выніку авіяўдараў, нанесеных расейскімі ВПС па горадзе Эрыха на поўначы Сірыі, загінулі не менш за 40 чалавек, яшчэ дзясяткі - параненыя.

Разбураныя некалькі дамоў у цэнтры горада, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў. Пра гэта паведамляе Сірыйскі цэнтр па назіранні за правамі чалавека, які знаходзіцца ў Вялікай Брытаніі. Паводле ягоных звестак, паветраныя ўдары былі нанесеныя ў нядзелю раніцай. Актывісты з мясцовых каардынацыйных камітэтаў інфармуюць, што ракеты трапілі на тэрыторыю шматлюднага рынку, паведамляе «Радыё Свабода».

Інфармацыю пацвердзіла турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu (пераклад - «Радыё Свабода»).

На старонцы групы Ariha Today ў «Фэйсбук» паведамляецца, што горад зазнаў бамбаванні з боку расейскіх вайсковых самалётаў. Паводле інфармацыі гэтай групы, ахвярамі бамбавання сталі 40 чалавек, і 70 - пацярпелі.

Са словаў крыніцы Ariha Today, бомбы ўпалі на рынак. У выніку авіяналёту гораду прычыненая значная матэрыяльная шкода.

У горадзе прадаўжаюцца работы па разбору завалаў. Мясцовыя ўлады асцерагаюцца, што колькасць ахвяр можа ўзрасці.

Нагадаем, што падчас паветранай аперацыі, распачатай Расеяй у Сірыі пад выглядам барацьбы з «Ісламскай Дзяржавай», наносяцца ўдары па падкантрольных сірыйскай апазіцыі грамадзянскіх аб'ектах у Хомсе, Хаме, Алепа і Ідлібе ды мірнаму насельніцтву Сірыі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках