29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр культуры РФ: «Іван Жахлівы - нашчадак Актавіяна Аўгуста»

78
Міністр культуры РФ: «Іван Жахлівы - нашчадак Актавіяна Аўгуста»
УЛАДЗІМІР Мядзінскі

Міністр культуры Расеі Уладзімір Мядзінскі заявіў, што Іван Жахлівы з'яўляецца наўпроставым нашчадкам рымскага імператара.

Пра гэта Уладзімір Мядзінскі заявіў у інтэрв'ю «Расійскай газеце».

«Па-за ўсякім сумневам, гісторыя Расеі ды гісторыя Еўропы - гэта адна гісторыя. Наогул гісторыя і культура Расеі маюць тыя ж карані, што еўрапейскія гісторыя і культура - гэта Старажытны Рым, Старажытная Грэцыя. У свой час рускі цар Іван Жахлівы заказваў спецыяльнае генеалагічнае даследаванне, з якога вынікала, што ён, Іван Жахлівы, з'яўляецца наўпроставым нашчадкам імператара Аўгуста Актавіяна. Нават магу распавесці - якім чынам. Аўгуст Актавіян шмат ваяваў, скончыў свае войны ў Егіпце. У Егіпце ў яго быў сын, які потым хітрым шляхам дабраўся да Скандынавіі, затым разам з вікінгамі - на Русь», - заявіў ён.

«Такім чынам, ідэалагема «Масква - трэці Рым» мела яшчэ і наўпроставае генетычнае таму пацверджанне. Хоць у культурным, цывілізацыйным плане Расея, трэба прызнаць, адчувала і сур'ёзны дадатковы ўплыў і з боку Візантыі, і з боку Азіі, у першую чаргу - з боку Залатой Арды», - сцвярджае Мядзінскі.

Абсурдныя заявы міністра культуры Расеі не першы раз прымушаюць чырванець расейскіх гісторыкаў і проста больш-менш адукаваных людзей.

Так, пісьменніка Сяргея Даўлатава нядаўна Мядзінскі назваў «выбітнай літаратурнай з'явай другой паловы XIX стагоддзя».

Уладзімір Мядзінскі - прафесар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных стасункаў, доктар гістарычных навук і старшыня Расейскага вайскова-гістарычнага таварыства.

Ягоныя кнігі спарадзілі з'яўленне серыі публікацый «Анты-Мядзінскі», у якіх прафесійныя гісторыкі не пакінулі ад «гістарычных» твораў міністра каменя на камні.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках