20 красавiка 2024, Субота, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя КХП-БНФ адзначыла 95-годдзе «Слуцкага збройнага чыну»

2
Партыя КХП-БНФ адзначыла 95-годдзе «Слуцкага збройнага чыну»

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ 29 лістапада правяла памятныя акцыі на Случчыне ў месцах, звязаных са «Слуцкім Збройны чынам».

Удзел у акцыі узялі блізу пяцідзесяці чалавек, якія праехалі месцамі баёў з бальшавіцкімі войскамі ў 1920 годзе, перадае «Радыё Свабода». Яны ўшанавалі памяць беларускіх герояў у вёсках Грозава, Вызна (цяпер Чырвоная Слабада) і Семежава.

Заключны мітынг прайшоў у Слуцку каля мясцовага краязнаўчага музея. Менавіта ў гэтым будынку адбыўся З'езд дэлегатаў Слуцка і працаваў штаб паўстання.

Акцыя была дазволеная мясцовымі ўладамі, таму ўшанаванне паўстанцаў-случчакоў прайшло арганізавана і без інцыдэнтаў. Міліцыянты суправаджалі аўтобус з удзельнікамі акцыі, але не перашкаджалі ім.

Як паведамлялася, шэраг іншых дэмакратычных арганізацый правялі памятную акцыю ў Слуцку 28 лістапада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках