25 красавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Менск прыляцеў першы рэйс з Запарожжа

6
Сёння ў Менск прыляцеў першы рэйс з Запарожжа

Украінская авіякампанія «Матор Січ» у панядзелак пачынае палёты па маршруце «Запарожжа - Менск - Запарожжа».

На онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Менск прыбыццё борта анансаванае на 10:00, паведамляе «Інтэрфакс».

Мяркуецца, што з 30 лістапада рэйсы будуць выконвацца штодня. На маршруце будуць задзейнічаны самалёты Ан-140.

У распаўсюджаным раней паведамленні ўкраінскай авіякампаніі гаворыцца, што дзякуючы новаму рэйсу «забяспечваюцца аптымальныя стыкоўкі ў Нацыянальным аэрапорце Менск з рэйсамі авіякампаніі «Белавія» ў Маскву, гарады РФ, Еўропы і Азіі».

Авіякампанія «Матор Січ» створаная ў 1984 годзе. У яе парку 9 самалётаў - Як-40, Ан-24, Ан-74ТК-200, Ан-140, Ан-12. Перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы з Запарожжа ў Кіеў, з Кіева ва Ужгарад і з Запарожжа ў Менск, а таксама чартарныя рэйсы ў перавозцы пасажыраў і грузаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках