19 красавiка 2024, Пятніца, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатары ЗША прапанавалі адправіць у Сірыю і Ірак 20 тысяч вайскоўцаў

1
Сенатары ЗША прапанавалі адправіць у Сірыю і Ірак 20 тысяч вайскоўцаў

На думку сенатараў ЗША Ліндсі Грэма і Джона Макейна, адной толькі паветранай падтрымкі амерыканцаў у зоне канфлікту ў Сірыі і Іраку недастаткова.

Амерыканскія сенатары-рэспубліканцы Ліндсі Грэм і Джон Макейн прапануюць адправіць у Сірыю і Ірак супраць барацьбы з Ісламскай дзяржавай па 10 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, і такім чынам павялічыць вайсковую прысутнасць ЗША ў зонах канфлікту ўтрая. Пра гэта сенатары паведамілі падчас свайго візіту ў Багдад, паведамляе Reuters.

Паводле звестак журналістаў, рэспубліканцы Макейн і Грэм раскрытыкавалі стратэгію прэзідэнта Барака Абамы, якую ён вядзе ў барацьбе з ІД. На іх думку, адных толькі авіяўдараў удараў і нязначнай падтрымкі мясцовых сухапутных войскаў у Іраку і Сірыі недастаткова - трэба больш актыўны ўдзел ЗША, піша liga.net.

«Адзіны спосаб, пры дапамозе якога можна знішчыць тэрарыстаў - гэта наземныя аперацыі. Паветраная кампанія няздольная змяніць ход супрацьстаяння», - заявіў Грэм.

У сваю чаргу, Макейн прапанаваў падтрымаць еўрапейскія і арабскія сухапутныя войскі ў Сірыі і Іраку кампаніяй з 10 тысяч амерыканскіх дарадцаў і інструктараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках