Фонд Сораса прызналі ў Расеі непажаданай арганізацыяй
1- 30.11.2015, 11:47
- 26,477
Генпракуратура РФ прызнала непажаданымі на тэрыторыі Расеі арганізацыі фонд «Адкрытае грамадства» (Фонд Сораса) і фонд «Садзейнічанне».
Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Марына Грыднева, паведамляе РБК.
Пастанова, з яе слоў, прынятая ў сувязі са зваротам ад Савета Федэрацыі, міністра замежных спраў і міністра юстыцыі на імя генпракурора аб праверцы арганізацый, уключаных у так званы «патрыятычны стоп-ліст», нагадала Грыднева.
Яна адзначыла, што пры праверцы ўстаноўлена, што дзейнасць арганізацый «уяўляе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу Расейскай Федэрацыі і бяспекі дзяржавы».
Нагадаем, што 23 траўня 2015 года Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб непажаданых ў Расеі замежных і міжнародных арганізацыях.
У ліпені гэтага года Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі быў прызнаны пракуратурай РФ непажаданай ў Расеі арганізацыяй.