24 красавiка 2024, Серада, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астравецкія актывісты: фальсіфікатараў «выбараў» - да адказу

6
Астравецкія актывісты: фальсіфікатараў «выбараў» - да адказу

Астравецкія актывісты АГП звярнуліся з заявай да старшыні Следчага камітэта і Генпракурора Беларусі.

У сваёй заяве Іван Крук і Мікалай Уласевіч прыводзяць шматлікія факты парушэння выбарчага заканадаўства, канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян падчас прэзідэнцкай «выбарчай» кампаніі, піша сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

«У асобна ўзятым Астравецкім раёне маюцца ўсе прыкметы татальнай фальсіфікацыі вынікаў «выбараў». І гэтая фальсіфікацыя, хутчэй за ўсё, вядзецца сумеснымі намаганнямі ўсіх 33 участковых выбарчых камісій Астравецкага раёна і пры ўдзеле Астравецкай раённай выбарчай камісіі, - пішуць заяўнікі. - Становіцца відавочным, што ў дзеяннях, учыненых асобамі са складу названай камісіі і дзяржаўных службовых асобаў Астравецкага раёна і Гарадзенскай вобласці ёсць усе прыкметы крымінальнага дзеі, якія падпадаюць пад крымінальную адказнасць».

Актывісты АГП патрабуюць выявіць і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых асоб, непасрэдна датычных да фальсіфікацыі вынікаў галасавання па Астравецкім раёне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках