23 красавiка 2024, aўторак, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яная дзяўчына на Dodge Caravan знесла слуп у Менску

40

26-гадовая кіроўца без пасведчання і яе пасажыр знаходзіліся ў нецвярозым стане.

«Dodge Caravan ехаў па вуліцы Тышкевічаў, у раёне новабудоўляў, - паведамілі tut.by у АДАІ Маскоўскага раёна. - 26-гадовая дзяўчына за стырном не справілася з кіраваннем, праз што аўтамабіль занесла і ён рэзнуўся ў слуп, які літаральна накрыў аўтамабіль. У салоне, акрамя кіроўцы, знаходзіўся адзін пасажыр».

Як высветлілася, дзяўчына была п'яная - 2,46 праміле алкаголю змяшчалася ў яе крыві. Да таго ж у дамы не выявілася пасведчання кіроўцы - цяпер яна навучаецца ў адной з аўташкол сталіцы. Паводле яе слоў, яна села за стырно, каб адпрацаваць навыкі кіравання, атрыманыя ў аўташколе.

39-гадовы пасажыр, ён жа ўладальнік аўто, таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

«У аўтамабілі спрацавалі падушкі бяспекі, аўтамабіль атрымаў значныя пашкоджанні, людзі пры гэтым не пацярпелі, - распавялі ў ДАІ. - Дзяўчына цяпер атрымае вялікі штраф, а таксама ў найбліжэйшыя тры гады яна не зможа атрымаць правы кіроўцы».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках