25 красавiка 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпарт піва ў Беларусь знізіўся на 20%

6
Імпарт піва ў Беларусь знізіўся на 20%

Імпарт піва ў Беларусь у студзені-верасні скараціўся ў фізічным выражэнні на 20,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Пра гэта сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі, паведамляе БелаПАН.

За студзень-верасень у краіну было ўвезена 7,9 млн дал піва супраць 9,9 млн дал за аналагічны перыяд мінулага года.

У вартасным выразе скарачэнне імпарту яшчэ больш значнае. У студзені-верасні аб'ём піўнога імпарту склаў 30,2 млн даляраў і скараціўся на 44,2% у параўнанні з дзевяццю месяцамі мінулага года.

У гэтым годзе назіраецца скарачэнне піўнога імпарту як з Расеі, так і з Украіны, якія з'яўляюцца асноўнымі пастаўшчыкамі ячменнага напою ў Беларусь.

Так, аб'ём імпарту піва з Расеі скараціўся ў студзені-верасні на 23,4% у фізічным выражэнні і на 48,1% у вартасным. З Украіны імпарт піва ў фізічным выражэнні знізіўся на 6,8% і на 29,4% у вартасным.

Удзельнікі беларускага рынку тлумачаць скарачэнне ўвозу імпартнага піва ў краіну зніжэннем пакупніцкай здольнасці насельніцтва.

«У гэтым годзе падалі на беларускім рынку самыя дарагія імпартныя брэнды. Да гэтага прывяло зніжэнне пакупніцкай здольнасці насельніцтва», - адзначыў у размове на мінулым тыдні генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс.

У будучым годзе, паводле ацэнак півавараў, рынак піва ў Беларусі расці не будзе. Чакаецца, што спажыванне ячменнага напою ў краіне захаваецца на ўзроўні 2015 года.

У студзені-верасні гэтага года беларускія кампаніі рэалізавалі на ўнутраным рынку 26,65 млн дал піва. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб'ём продажаў піва на ўнутраным рынку знізіўся на 3,9%. Павялічыць рэалізацыю піва ў названы перыяд змаглі толькі дзве айчынныя кампаніі - «Крыніца» і «Лідскае піва» на 3,6% і 6,9% адпаведна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках