19 красавiка 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На саміце ў Парыжы сусветныя лідары фатаграфаваліся без Пуціна

39

Прэзідэнт Расеі спазніўся на саміт у змяненні клімату ў Парыжы.

Пра гэта паведамляе "Укрінформ" са спасылкай на арганізатараў канферэнцыі.

"Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прапусціў афіцыйнае адкрыццё XXI Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (СОР21)", - распавялі арганізатары.

У Парыжы адзначылі, што Пуцін таксама прапусціў хвіліну маўчання, якой больш за 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ды ўдзельнікі СОР21 ушанавалі памяць ахвяр тэрактаў у Парыжы.

Акрамя таго, Пуцін прапусціў выступы не толькі старшынюючага на СОР21 міністра замежных спраў Францыі Ларана Фабіюса, генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і многіх іншых лідараў, але і не патрапіў на афіцыйную фотаздымку кіраўнікоў краін.

Адзначаецца, што ў Ле Буржэ Пуцін з'явіўся толькі падчас выступу прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Нагадаем, сёння ў сталіцы Францыі адкрываецца 21 па ліку саміт ААН у абароне зямнога клімату. У яго рабоце возьмуць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў блізу 150 краін, сярод якіх акрамя лідараў Нямеччыны, Францыі, ЗША і Расеі таксама ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка.

Фота: REUTERS/Ian Langsdon
Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках