20 красавiка 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак «Лукойла» абрынуўся ў 2,5 разы ў трэцім квартале

2
Прыбытак «Лукойла» абрынуўся ў 2,5 разы ў трэцім квартале

За 9 месяцаў гэтага года, чысты прыбытак расейскай нафтавай кампаніі «Лукойл» скараціўся на 34%

Чысты прыбытак нафтавай кампаніі «Лукойл» у трэцім квартале 2015 паменшыўся ў 2,6 разы - да $2,318 млрд праз двухразовае падзенне нафтавых коштаў і спісанняў, паведамляе «Лiга.нет».

У прэс-рэлізе «Лукойл» таксама прыводзіць паказчык чыстага прыбытку з пазнакай «скарэктавана на страту ад выбыцця актываў, а таксама спісанні, якія належаць да сухіх свідравінаў», які ў студзені-верасні гэтага года склаў $2,8 млрд. Даход ад рэалізацыі за справаздачны перыяд склаў $74,7 млрд супраць $113 млрд годам раней (скарацілася на 34%).

Чысты прыбытак, што належыць акцыянерам «Лукойла», у трэцім квартале 2015 склаў $623 млн супраць $1,62 млрд у трэцім квартале 2014 года.

Кампанія таксама прыводзіць паказчык EBITDA як скарэктаваны на страту ад выбыцця актываў і спісанні, якія належаць да сухіх свідравінаў - за 9 месяцаў 2015 ён склаў $10,5 млрд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках