29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск на саміце ў Парыжы: Расея больш стварае праблемы, чым дапамагае іх развязваць

Падчас кліматычнага саміту ААН Прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск абмеркаваў санкцыі супраць Расеі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Пятро Парашэнка і Дональд Туск пагадзіліся, што санкцыі супраць Расеі павінны быць падоўжаныя да поўнага выканання Расеяй яе абавязанняў што да Менскіх дамоўленасцей, паведамляе censor.net.

Дональд Туск адзначыў, што ўсе краіны ЕЗ высока цэняць сваё адзінства ў дачыненні агрэсіі супраць Украіны.

Суразмоўцы таксама абмеркавалі развіццё сітуацыі ў Сірыі і пагадзіліся з тым, што ўдзел Расеі больш стварае праблемы, чым дапамагае іх развязаць.

Прэзідэнт адзначыў, што, нягледзячы на сітуацыю на фронце, Украіна ні на крок не спыняецца на шляху рэформаў і дэманструе рэальны прагрэс.

Пятро Парашэнка таксама адзначыў, што з 1 студзеня 2016 г пачне дзейнічаць зона свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕЗ, якая закліканая ўмацаваць гандлёвыя стасункі з ЕЗ і эканамічную незалежнасць Украіны.

Суразмоўцы абмеркавалі пытанне бязвізавага рэжыму. Парашэнка адзначыў важнасць, якую ўкраінскі народ нязменна надае пытанню бязвізавага рэжыму з Еўрапейскім Звязам.

Пятро Парашэнка запрасіў Дональда Туска наведаць з візітам Украіну ў зручны для яго час.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках