20 красавiка 2024, Субота, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-літоўскай мяжы распавялі пра малы памежны рух

На беларуска-літоўскай мяжы распавялі пра малы памежны рух

Актывісты кампаніі «За малым памежны рух» 30 лістападзе наведалі памежныя пераходы Райгардас-Прывалка і Медзінінкай-Каменны Лог.

Актывісты распавядалі аб перавагах бязвізавага рэжыму. Раней раздача інфармацыйных улётак адбылася на памежных пераходах у Кузніцы ды Баброўніках.

Сустаршыня Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» распавёў:

- Ёсць людзі, для якіх гэта мала цікава, перш за ўсё гэта тыя, якія маюць Карту Паляка і ў сувязі з гэтым маюць сталую візу ў Польшчу, якую можна падоўжыць ў кожны момант. Што да беларусаў, якія не маюць Карты Паляка, а гэта ўсё ж такі большасць беларусаў, бо дагэтуль выдадзена толькі 150 тысяч карт, жыхары Гарадзенскай, Берасцейскай абласцей - гэта 920 тысяч жыхароў, якія мелі б права ў выпадку старту пагаднення аб малым памежным руху карыстацца магчымасцямі атрымаць вось гэтую карту перасячэння мяжы ў рамках малога памежнага руху.

Алесь Зарэмбюк таксама адзначыў, што вынікі апытання паказваюць - інфармаванасць насельніцтва аб малым памежным руху палепшылася. Ён таксама прапануе афіцыйнаму Менску пачаць разам з палякамі і літоўцамі шукаць грошы на мадэрнізацыю памежных пераходаў, каб у выніку забяспечыць жыхарам памежжа магчымасць культурных, турыстычных, дзелавых і сямейных кантактаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках