19 красавiка 2024, Пятніца, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ды іх хаўруснікі нанеслі 15 авіяўдараў па «Ісламскай дзяржаве»

1
ЗША ды іх хаўруснікі нанеслі 15 авіяўдараў па «Ісламскай дзяржаве»

ЗША і хаўруснікі за апошні дзень нанеслі 15 авіяўдараў па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі ды Іраку.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на інфармацыю прэс-службы штаба кааліцыі супраць ІД.

Па Іраку нанеслі 12 удараў з паветра ў сямі гарадах. З іх пяць ля Рамадзі. У выніку авіяўдараў было знішчана шэсць вайскова-тактычных адзінак баевікоў ІД і некалькі баявых пазіцый і транспартных сродкаў, піша Hromadske TV.

Тры авіяўдары патрапілі каля гарадоў Дэйр эз-зор і Аль-нал у Сірыі. Там было знішчана некалькі баявых пазіцый баевікоў і некалькі адзінак тэхнікі.

29 лістапада кіраўніцтва Бундэсвера (узброеных сіл Федэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны) абвясціла, што плануе адправіць 1200 жаўнераў у Сірыю.

Грамадзянская вайна ў Сірыі ідзе з 2011 года, калі масавыя антыўрадавыя хвалявання, накіраваныя супраць дыктатара Башара Асада і на спыненне кіравання партыі Баас, перараслі ў адкрыты ўзброены канфлікт паміж урадавымі войскамі і ваенізаванымі фармаваннямі з аднаго боку, і сірыйскай апазіцыяй, - з другога. У якасці трэцяга боку канфлікту выступаюць курды, якія стварылі аўтаномны рэгіён на паўночным усходзе і паўночным захадзе краіны з уласным урадам. Яшчэ адным бокам канфлікту сталі баевікі тэрарыстычнай арганізацыі Ісламская дзяржава, якія цягам года захапілі вялікую тэрыторыю на поўначы Ірака і ўсходзе Сірыі. Кааліцыя заходніх краін вядзе барацьбу супраць ісламістаў і бамбуе іх пазіцыі на тэрыторыі абедзвюх краін.

30 верасня 2015 года Расея заявіла аб нанясенні паветраных удараў па Сірыі. Міжнародныя арганізацыі, ЕЗ і ЗША абвінавачваюць Маскву ў забойствах цывільных жыхароў і падтрымцы Башара Асада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках