25 красавiка 2024, Чацвер, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія НПЗ могуць адмовіцца ад нафты Расеі

2
Польскія НПЗ могуць адмовіцца ад нафты Расеі
ФОТА: РІА "Новости"

У Польшчы нафтаперапрацоўчыя кампаніі пазбаўляюцца ад сыравіннай залежнасці ад Расеі.

Дагэтуль 91% усёй сыравіны, што перапрацоўваецца на НПЗ, паступала з РФ. Аднак цяпер прадпрыемствы імкнуцца правесці дыверсіфікацыю паставак.

Пра гэта паведамляе "Польскае радыё" са спасылкай на бізнэс-выданне Dziennik Gazeta Prawna.

Тэхнічна польскія перапрацоўчыя заводы здольныя апрацоўваць нават самыя жорсткія гатункі нафты з Канады. І гэта дае магчымасць дыверсіфікацыі імпарту, піша ZN.ua.

У канцы гэтага года ў польскай кампаніі Orlen заканчваецца кантракт з "Роснефть", якая пастаўляла нафту ў Польшчу праз нафтаправод "Дружба". Таму канцэрн разглядае прапановы іншых прадаўцоў сыравіны. Сярод іншага, існуе тэхнічная магчымасць пастаўляць нафту праз порт у Гданьску з краін Блізкага Усходу, якія прапануюць больш нізкі кошт сыравіны, чым Расея.

У Маскве заяўляюць, што блізкаўсходнія прадаўцы "дэмпінгуюць". Але ва ўсякім выпадку польскія НПЗ у выгадным становішчы, бо нават на перамовах з Расеяй яны цяпер маюць моцны аргумент.

Адмова ад расейскіх энэрганосьбітаў апошнім часам стала трэндам ва Усходняй Еўропе. Раней паведамлялася, што Літва мерыцца адмовіцца ад газу Расеі. Паводле пяцігадовага пагаднення з нарвэжскай кампаніяй Statoil, літоўскі Litgas мерыцца купляць 540 мільёнаў кубамэтраў газу з Нарвэгіі штогод. У 2016 годзе Вільня спадзяецца, што попыт на такі тып паліва ў краіне скароціцца на траціну праз усё больш шырокае выкарыстанне біямасы ў якасці паліва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках