18 траўня 2024, Субота, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пікет супраць фальсіфікацыі «выбараў» - штраф 2,7 мільёна

14
За пікет супраць фальсіфікацыі «выбараў» - штраф 2,7 мільёна

За публічную заяву аб фальсіфікацыі «выбараў» назіральніцу пакаралі вялікім штрафам.

4 лістапада суддзя Акцябрскага раённага суда Уладзімір Васілеўскі аштрафаваў на 2 мільёны 700 тысяч рублёў лідарку «Маладых дэмакратаў» Аб'яднанай грамадзянскай партыі, назіральніцу на «выбарах» Алену Луцковіч - за правядзенне несанкцыянаванага адзіночнага пікету з плакатам «Я маю довады, што выбары сфальсіфікаваныя», паведамляе «Радыё Свабода».

«Вельмі прыкра напраўду. Сваім пікетам я спрабавала прыцягнуць увагу да фальсіфікацыі «выбараў». Адбылося злачынства, і я спрабавала дамагчыся расследавання гэтага злачынства, праверкі на гэты конт, каб вінаватых пакаралі. Замест гэтага пакаралі мяне, зрабілі нейкую злачынцу ці злосную хуліганку, якая парушае грамадскі парадак. Пятнаццаць базавых адзінак - гэта вялікі штраф для мяне. Прыкра ад таго, як працуюць нашы органы ўнутраных спраў, якая ў нас у краіне судовая сістэма. Сумна ад таго, як адрэагавала пракуратура на маю заяву аб фальсіфікацыі. Надзея, вядома, памірае апошняй, і яна яшчэ ў мяне застаецца. Я чакаю адказу ад Следчага камітэта, куды я звярталася з заявай аб фальсіфікацыі вынікаў «выбараў», - сказала адразу пасля суду Алена Луцковіч.

30 кастрычніка Луцковіч выйшла на тэрыторыю мясцовага базару з плакатам «Я маю довады, што выбары сфальсіфікаваныя». Гэта адбылося пасля таго, як з пракуратуры ёй прыйшла адмова на скаргу аб неадпаведнасці вынікаў «выбараў». Актывістка мае довады фальсіфікацыі, з якімі яна і грамадскі актывіст Андрэй Павук звярталіся ў пракуратуры ўсіх узроўняў - ад раённай да генеральнай. Але пракуратуру довады парушэння закона не зацікавілі. І раённая, і генпракуратура адпісаліся, што прайшлі тэрміны абскарджання вынікаў «выбараў», таму «звароты пакінутыя без разгляду што да сутнасці».

Міліцыя затрымала былую назіральніцу. Начальнік аддзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі правапарушэнняў РАУС Уладзімір Гапоненка склаў супраць актывісткі адміністрацыйны пратакол за несанкцыянаваны пікет, на падставе якога былую назіральніцу і пакаралі вялікім штрафам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках