18 красавiка 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Альфа радыё» чакае банкруцтва?

13
«Альфа радыё» чакае банкруцтва?

Эканамічны суд Менска распачаў конкурсную вытворчасць паводле справы аб банкруцтве адной з найстарэйшых радыёстанцый Беларусі - «Альфа Радыё».

Згодна з інфармацыяй Эканамічнага суда г. Менска, конкурсная вытворчасць у дачыненні да ЗАТ «Альфа Радыё» была адкрытая яшчэ 22 кастрычніка, але паведамленне пра гэта было размешчанае толькі 30 лістапада. Антыкрызісным кіраўнікам паводле справы прызначанае ТАА «Цэнтр юрыдычных паслуг «Дэ-факта», якое цягам двух месяцаў будзе прымаць усе прэтэнзіі крэдытораў, паведамляе «Штодзённік».

«Альфа Радыё» пачало сваё вяшчанне 21 сакавіка 1999 на частаце 107,9 FM. Спачатку гэта быў Менск і Менская вобласць, затым Віцебск і Віцебская вобласць.

У 2014 годзе дзяржпакет акцый ЗАТ «Альфа Радыё» пастановай Савета міністраў быў перададзены ў аператыўнае кіраванне рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках