24 красавiка 2024, Серада, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хазанаў падарыў Пуціну копію імператарскай кароны

41

Сатырык паднёс «карону» на сустрэчы ў Крамлі, дзе Пуцін віншаваў артыста з 70-годдзем.

Як паведамляе «Інтэрфакс», падарунак быў падрыхтаваны яшчэ да дня нараджэння Уладзіміра Пуціна, да 7 кастрычніка.

Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Генадзя Хазанава адбылася ў Крамлі, куды артыст прыехаў прымаць віншаванні з 70-годдзем. Пуцін, павіншаваўшы Хазанава, паведаміў, што «па даручэнні шматмільённага войска прыхільнікаў» падпісаў указ аб узнагароджанні артыста ордэнам «За заслугі перад Айчынай» I ступені.

ФОТА: РІА НОВОСТИ

Пуцін таксама паднёс Хазанаву «як самаму вядомаму выпускніку кулінарнага тэхнікума» асобнік кулінарнай кнігі 1910 года.

Перад уручэннем «кароны» - у пачатку размовы за чаяваннем - Хазанаў звярнуў увагу на тое, што журналісты, якія прыйшлі на сустрэчу, яшчэ не сышлі з пакоя. Артыст, звярнуўшыся да прадстаўнікоў СМІ, заявіў, што далейшыя ягоныя словы можна ўжо не пісаць, на што Пуцін адказаў: «Не, не, у нас усё пішуць».

Узяўшы ў рукі падарунак, Пуцін надзеў карону на артыста і заўважыў: «Паколькі юбіляр сёння не я, а вы, то вам як раз гэта і падыдзе». На што Хазанаў заўважыў, што «гэтая шапка» цяжкая для яго.

ФОТА: РІА НОВОСТИ

Нагадаем, што Генадзь Хазанаў быў адным з дзеячаў расейскай культуры, якія падтрымалі акупацыю ўкраінскага Крыму.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках