28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны поўны спіс турэцкіх тавараў, якія трапілі пад санкцыі ў Расеі

22
Апублікаваны поўны спіс турэцкіх тавараў, якія трапілі пад санкцыі ў Расеі

Пад забарону папала ў тым ліку і соль з Турцыі.

Урад Расеі вызначыў поўны спіс турэцкіх тавараў, імпарт якіх у Расею абмежаваны або забаронены. Пастанову, у якой ёсць і пералік ўсіх тавараў, у аўторак, 1 снежня, падпісаў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе «Дождж».

У спіс увайшлі:

Часткі тушак і субпрадукты курэй хатніх (замарожаныя)

Часткі тушак і субпрадукты індычак (замарожаныя)

Гваздзікі (свежыя)

Таматы (свежыя або астуджаныя)

Цыбуля рэпчатая і цыбуля шалот (свежая або астуджаная)

Кветкавая капуста і брокалі (свежая або астуджаная)

Агуркі і карнішоны (свежыя або астуджаныя)

Апельсіны (свежыя або сушаныя)

Мандарыны, клеменціны і аналагічныя гібрыды цытрусавых (свежыя або сушаныя)

Вінаград (свежы)

Яблыкі (свежыя)

Грушы (свежыя)

Абрыкосы (свежыя)

Персікі і нектарыны (свежыя)

Слівы і цёрн (свежыя)

Суніцы і клубніцы (свежыя)

Соль і хларыд натрыю

Нагадаем, што ўказ ўраду РФ падрыхтаваць пералік забароненых да імпарту ў Расею турэцкіх тавараў Уладзімір Пуцін падпісаў 29 лістапада ў адказ на знішчэнне ВПС Турцыі расейскага вайсковага самалёта Су-24, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках