19 красавiка 2024, Пятніца, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суддзя ўбачыў у турэмнай робе «форму для апазіцыянера»

22
Суддзя ўбачыў у турэмнай робе «форму для апазіцыянера»

Суд Фрунзенскага раёна Менска разгледзіць пазоў былога грузчыка баранавіцкай крамы «Марцін Ін Фуд».

Актывіст прафзвязу РЭП Рыгор Грык патрабуе аднаўлення на працы і спагнання сярэдняга заробку за вымушаны прагул, піша praca-by.info.

У прафзвязе рыхтуюцца да абароны работніка і не хаваюць здзіўлення з нагоды вызначэння суддзі Петрыва, які ўбачыў у турэмнай робе форму для апазіцыянера.

Афіцыйная прычына звальнення актывіста Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) - адсутнасць на працы ў суботу, 19 верасня 2015 года. Як распавёў юрыст прафзвязу РЭП Юры Белякоў, напраўду адміністрацыя выкарыстала нявыхад на працу ў якасці падставы, каб пазбавіцца ад работніка, які патрабаваў выконваць працоўныя правы.

Рэч у тым, што 24 верасня Рыгор Грык на знак пратэсту супраць нявыдачы рабочага спецадзення прыйшоў на працу ў турэмнай робе.

Акцыя выклікала вірлівую рэакцыю з боку дырэктаркі крамы, якая накінулася на работніка з кулакамі, за што пазней пастановай суда была аштрафаваная на 10 базавых адзінак.

У той жа дзень, 24 верасня, Рыгор Грыку ўручылі апавяшчэнне аб звальненні за прагул.

- Рыгор распавёў, што раней дырэктарка крамы Вольга Мікалаеўна Барыс прыцягвала яго да працы ў выходныя дні. І на вуснае пагаднення з ёй Рыгор узяў 19 верасня адгул, які належаў яму, раней ён так рабіў неаднойчы. Такія выпадкі вельмі часта сустракаюцца, таму мы заўсёды папярэджваем работнікаў, каб афармлялі ўсе дачыненні з працадаўцам дакументальна, - дадаў прафзвязны юрыст.

Юрый Белякоў звяртае ўвагу яшчэ на адзін паказальны момант у гэтай гісторыі.

- Асаблівай увагі заслугоўвае судовая пастанова суддзі Петрыва, які вольна ці міжволі імем Рэспублікі Беларусь вызначыў форму для апазіцыянераў. У матывацыйнай частцы ён напісаў, што ў краму выклікалі нарад міліцыі, бо «ў гандлёвай зале знаходзіцца іх грузчык ў апазіцыйнай форме», і далей ідзе вызначэнне формы: «звычайнае спецадзенне, падобнае да формы вязняў канцэнтрацыйных лагераў, паласатая бела-чорная, як у вязняў Бухенвальда», - распавёў прафзвязны юрыст.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках