16 красавiка 2024, aўторак, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Пакуль на Данбасе стаяць расейскія войскі, размаўляць у Менску няма пра што

Раман Бяссмертны: Пакуль на Данбасе стаяць расейскія войскі, размаўляць у Менску няма пра што
Раман Бяссмертны

Каб развязаць канфлікт на ўсходзе Украіны, трэба вывесці два расейскія вайсковыя корпусы з Данбаса.

Так прадстаўнік прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў палітычнай падгрупе кантактнай групы для развязвання канфлікту ва Украіне Раман Бяссмертны пракаментаваў «Еўрарадыё» сённяшнія перамовы ў Менску.

«Ідзе цяжкая, руцінная праца. Але на фоне абвастрэння сітуацыі на лініі размежавання казаць няма пра што», - сказаў Раман Бяссмертны.

Са слоў былога амбасадара ў Беларусі Бяссмертнага, для яго сёння самае галоўнае - дамагчыся, каб у зоне канфлікту перасталі гінуць людзі.

«Але там ключом да ўсяго ёсць вывядзенне расейскіх войскаў, наймітаў расейскіх, расейскай зброі. Усе іншыя пытанні можна развязаць. Увогуле, ва ўсіх іншых пытаннях я не бачу непераадольных праблем. Я магу сказаць, што датуль, пакуль там стаяць два вайсковыя корпусы, падначаленыя Генеральнаму штабу Расейскай Федэрацыі, у якіх камандаванне цалкам належыць расейскаму Генеральнаму штабу, кіраванне працэсам цалкам знаходзіцца ў руках Крамля. І гэта той выпадак, калі сама сітуацыя без рэгіянальнага, кантынентальнага і глабальнага кантэксту блізкая амаль да тупіковай», - мяркуе Бяссмертны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках