20 красавiка 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чартарныя авіярэйсы з Расеі ў Турцыю - пад забаронай

3
Чартарныя авіярэйсы з Расеі ў Турцыю - пад забаронай

Расея забараніла чартарныя авіяпалёты ў Турцыю за выключэннем рэйсаў, што выконваюцца для вывазу турыстаў з гэтай краіны.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".

"Міністэрству транспарту РФ увесці з 1 снежня 2015 забарону на чартарныя паветраныя перавозкі паміж Расейскай Федэрацыяй і Турэцкай Рэспублікай, за выключэннем спецыяльных рэйсаў для вяртання турыстаў, якія знаходзяцца ў Турэцкай Рэспубліцы", - гаворыцца ў пастанове ўрада РФ аб захадах рэалізацыі прэзідэнцкага ўказа аб увядзенні абмежавальных захадаў у дачыненні да Турцыі.

Акрамя таго, Мінтрансу РФ даручана "прыняць дадатковыя захады, накіраваныя на забеспячэнне транспартнай (авіяцыйнай) бяспекі пры выкананні рэгулярных паветраных злучэнняў з Турэцкай Рэспублікай".

Тэкст пастановы распаўсюджаны прэс-службай урада РФ.

Дакументам таксама даручаецца Федэральнай службе нагляду ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека "забяспечыць кантроль за выкананнем тураператарамі і турагентамі патрабавання ўстрымлівацца ад рэалізацыі грамадзянам Расейскай Федэрацыі турысцкага прадукту, які прадугледжвае наведванне тэрыторыі Турэцкай Рэспублікі".

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія ВПС збілі расейскі самалёт Су-24 на падставе таго, што ён уварваўся ў паветраную прастору краіны. Бамбавік упаў на тэрыторыі Сірыі за 4 км ад турэцкай мяжы. У выніку загінуў пілот, прычым праз агонь з зямлі, але штурмана ўдалося выратаваць. Таксама падчас пошукавай аперацыі загінуў марскі пяхотнік-кантрактнік, калі паўстанцы мінамётным агнём знішчылі расейскі гелікоптэр МІ-8, які вымушана прызямліўся.

Турэцкі лідар фактычна зняпраўдзіў заяву Пуціна аб тым, што расейскі самалёт выконваў антытэрарыстычную місію супраць ІД. Ён падкрэсліў, што ў згаданым раёне няма баевікоў - там пражываюць сірыйскія туркмены, абавязанні аб абароне якіх узяла на сябе Анкара.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках