19 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўводзіць адмысловы рэжым на ўвоз садавіны і гародніны з Беларусі

9
Расея ўводзіць адмысловы рэжым на ўвоз садавіны і гародніны з Беларусі

Расея з 7 снежня ўводзіць спецыяльны фітасанітарны рэжым на ўвоз расліннай прадукцыі праз Беларусь.

Пра гэта паведамілі ТАСС у Рассельгаснаглядзе.

"Рассельгаснагляд з 7 снежня вымушаны ўвесці спецыяльны фітасанітарны рэжым, які прадугледжвае пацвярджэнне сапраўднасці фітасанітарных сэртыфікатаў, на падставе якіх выдаюцца рээкспартныя фітасанітарныя сэртыфікаты Беларусі", - паведаміла прэс-сакратарка ўстановы Юлія Мелано.

Паводле ейных слоў, гэтыя захады патрэбныя для недапушчэння ўвозу ў РФ праз Беларусь прадукцыі невядомага паходжання, у тым ліку прадукцыі, на якую распаўсюджваецца дзеянне харчовага эмбарга ў дачыненні да краін ЕЗ.

Як нагадала Мелано, апошнім часам спецыялісты ўстановы затрымліваюць вялікую колькасць аўтатранспарту, што ўвозіць прадукцыю на тэрыторыю Расеі "неабгрунтаванымі лагістычнымі шляхамі". "Пры гэтым нашы беларускія калегі выдаюць на гэтую прадукцыю рээкспартныя фітасанітарныя сэртыфікаты, грунтуючыся на падробленых сэртыфікатах", - падкрэсліла яна. Толькі сёлета Рассельгаснагляд затрымаў звыш 400 такіх аўтамабіляў.

"Цалкам нелагічныя лагістычныя шляхі, калі, да прыкладу, прадукцыю з Кітаю вязуць спачатку ў Літву, затым праз Беларусь пастаўляюць у Расею", - падала прыклад прадстаўніца Рассельгаснагляду. Яна ўдакладніла, што зробленыя захады будуць тычыцца толькі прадукцыі, якая прыходзіць з Беларусі. "Астатні тэрыторыя Расеі (дзяржаўнай мяжы) гэта не закране, бо там стаяць інспектары Рассельгаснагляду і мы гатовыя забяспечыць кантрольны механізм", - дадала Мелано.

Акрамя таго, заклапочанасць установы выклікае і магчымасць увозу з 1 студзеня 2016 года забароненай прадукцыі з Турцыі праз тэрыторыю Беларусі. "Несумненна, несумленныя прадаўцы пойдуць да магчымасці такіх паставак праз Беларусь", - мяркуюць у Рассельгаснаглядзе.

Раней Мелано паведамляла, што Рассельгаснагляд некалькі разоў звяртаўся да беларускай стараны абмеркаваць сітуацыю, аднак ніякага адказу і ахвоты да перамоў з боку Беларусі не было.

Экзатычныя плады з Беларусі

У варунках харчовага эмбарга Беларусь стала вялікім прадаўцом прадукцыі, што раней не пастаўлялася ў Расею, у тым ліку гародніны, ягад і экзатычных пладоў. Беларусь за год дзеяння харчовага эмбарга (было ўведзенае ў жніўні 2014) больш чым у два разы павялічыла пастаўкі садавіны ў Расею, стаўшы, напрыклад, найвялікшым прадаўцом ківі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках