29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі забароняць выклікі на тэлефон праз Skype

25
У Расеі забароняць выклікі на тэлефон праз Skype

Папраўкі тлумачацца ўсё большым распаўсюджваннем нелегальных схем перадачы трафіку.

Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расейскай Федэрацыі апублікавала праект пастановы ўрада Расеі "Аб унясенні змен у Правілы далучэння сетак электрасувязі і іх узаемадзеяння", які накіраваныя на барацьбу з падменай нумароў аператарамі тэлефоннай сувязі. Аб гэтым паведамляецца на сайце міністэрства, піша Gazeta.ru.

Папраўкі тлумачацца ўсё большай распаўсюджанасцю нелегальных схем перадачы трафіку, калі нумар выклікальнага абанента хаваюць пад нумарам пасярэдніка. Таксама гэткія захады дапамогуць у барацьбе з тэрарызмам, бо падмена нумару не дазваляе праваахоўным органам і антытэрарыстычным структурам аператыўна выкрываць магчымыя пагрозы правядзення тэрарыстычных актаў.

Перадача пасярэднікамі галасавога трафіку праз інтэрнэт для аператараў выглядаюць як мясцовыя тэлефанаванні, пры гэтым выкліканы абанент бачыць нумар пасярэдніка. Адным з сэрвісаў, які дазваляе здзяйсняць інтэрнэт-выклікі на стацыянарныя тэлефоны, з'яўляецца Skype, такім чынам, ён таксама патэнцыйна падпадае пад дзеянне закона, нягледзячы на тое што законапраект наўпрост яго не забараняе.

Забарона схаваных і фальшывых нумароў пачалі абмяркоўваць у Дзяржаўнай думе яшчэ на пачатку 2014 года з мэтай барацьбы з махлярствам.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках