25 красавiка 2024, Чацвер, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: хіпстэры - канфармісты і прыстасаванцы

9
Сяргей Міхалок: хіпстэры - канфармісты і прыстасаванцы

Сяргей Міхалок - пра кан'юнктуру, моду на пратэст і бунтарства.

Пра гэта піша «Беларускі партызан».

«Мы не музычны калектыў, музыка толькі адзін са спосабаў данесці нашы ідэі! Ёсць лад жыцця, грамадзянская пазіцыя і духоўны пошук - гэта таксама элементы нашага пасылу», - заявіў у інтэрв'ю The Guardian лідар BRUTTO.

Музыка адказаў на абвінавачванні ў тым, што ідэі і бунтарства гурту - гэта «паказуха і кан'юнктура». «Мы забароненыя ў Беларусі, праз нашу пазіцыю, для нас закрыты Крым і Расея! Якая паказуха? На мяне некалькі спраў крымінальных ініцыявалі... Браза гэбісты у РБ перад выбарамі распрацоўвалі - яму давялося з'ехаць... Віталя ў зборнай прэсуюць па поўнай за «змагарства» і «майданутасць» ... Якая кан'юктура? Вы ведаеце дзесяць модных палітызаваных гуртоў?

Хіпстэры і моднікі першыя спалохаліся ў Маскве - пабунтавалі на Краснай месяц і па Старбаксам схаваліся (пра гэта ёсць песня Ляпісаў «Камандзір») і тут, ва Украіне, хіпстэры першыя засумавалі... Гэта для іх Рэвалюцыя была толькі модным сезонным трэндам. А калі яны зразумелі, што «Змагацца яшчэ доўга» і «Перамога вельмі далёка» сталі «ватнічаць» - тыпу каму ўсё гэта было трэба? Хіпстэры наогул - самыя канфармісты і прыстасаванцы, такія заўсёды выжываюць і заўсёды напоўнены ідэямі «Недалучэння і Неўмяшання». Малекулярная кулінарыя для іх важней за бамбёжку ў Сірыі», - працягнуў Сяргей Міхалок.

Выказаў ён сваё меркаванне і наконт моды на пратэст. «Паглядзіце на прагляды Цімаці з баклажанамі або Патапа з сабачкамі. Там мільёны! Чым далей ад палітыкі, чым больш скотства і менш сэнсу - тым шырэй аўдыторыя. Кан'юнктура - гэта праца на бяздумны натоўп, а мы вядзем размову з актыўнай і свядомай меншасцю. У нас усе разумныя - і фаны, і хейтэры. Капаюцца ў тэкстах, фоткі з кампраматам вышукваюць, абмяркоўваюць пазіцыю, нават паклёпы пішуць...

Гэта рэзананс! Мы прыцягваем да сябе ўвагу і выклікаем цікавасць! Дык вось, мы - гэта Меерхольд са склепа! Мелодыі, выкананне, тэксты, знешні выгляд, форма, стайл, кліпы, жыццёвы шлях, асабістыя дасягненні, калектыўная творчасць, эмоцыі, спорт, лад мыслення - гэта толькі нямногае з нашых сродкаў рэалізацыі!

BRUTTO для тых, хто ваюе дзеля міру, а не спіць, падыгрываючы вайне!» - падкрэсліў Сяргей Міхалок.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках