Баскетбалістка зборнай Беларусі падпісала кантракт з курскім «Дынама»
2- 2.12.2015, 9:01
- 34,907
Баскетбалістка зборнай Беларусі Ліндсэй Хардзінг падпісала кантракт з курскім «Дынама».
Пагадненне разлічанае да канца сезону, піша «Прессбол».
Чакаецца, што Ліндсэй Хардзінг возьме ўдзел у матчы групавога раўнда Еўралігі супраць вугорскага «Шапрона» 2 снежня.
Баскетбалістка ўжо выступала за курскае «Дынама» ў 2010 годзе, але тады, атрымаўшы траўму, скасавала кантракт з клубам па ходу сезона.
Амерыканка атрымала беларускае грамадзянства перад чэмпіянатам Еўропы-2015.