6 траўня 2024, панядзелак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікам «Шкловалакна» забаранілі размаўляць праз мабільнікі

41
Працаўнікам «Шкловалакна» забаранілі размаўляць праз мабільнікі

Рабочыя полацкага прадпрыемства мяркуюць, што калі іх пачнуць караць за размовы з блізкімі, то гэта будзе «дурнотай».

19 лістапада генеральны дырэктар «Полацк-Шкловалакно» Андрэй Бунакаў падпісаў загад №832 «Аб забароне выкарыстання асабістых мабільнікаў, планшэтаў не ў службовых мэтах». Ён спаслаўся у тым ліку на артыкул 132 Працоўнага кодэкса, згодна з якім работнікі абавязаныя ў працоўны час выконваць толькі свае службовыя абавязкі.

Між тым, у Свабодным прафсзвязе Беларускім звярнулі ўвагу, што артыкул 53 Працоўнага кодэкса «Абавязкі работнікаў» не дае наўпроставай забароны на карыстанне тэлефонамі ў працоўны час. Больш за тое, ні ў якіх правілах няма забароны на карыстанне мабільным тэлефонам, акрамя Правілаў дарожнага руху і Правілаў для авіяпасажыраў.

Пра тое, як на прадпрыемстве рэалізуецца загад гендырэктара praca-by.info распавёў старшыня суполкі Свабоднага прафсзвязу работнікаў ААТ «Полацк-Шкловалакно» Віктар Стукаў.

- Калі я цяпер тэлефаную на мабільны таварышам з сярэдняга звяна, яны адказваюць: нам забаронена размаўляць, ператэлефануем увечары. Разам з тым, не сказаць, каб працоўныя моцна хваляваліся. Пакуль ніхто за размовы праз мабільнік пакараны не быў. Загад дырэктара аб забароне свядома піярыўся (пра яго распавядалася ў завадской газеце, работнікам давалі паперу для азнаямлення пад роспіс), каб людзі спалохаліся. Але ці будуць караць пры выяўленні парушэнняў - незразумела, у загадзе аб прыцягненні да адказнасці нічога не гаворыцца.

Наконт уведзенай забароны ёсць шмат пытанняў. Больш за палову работнікаў «Шкловалакна» - жанчыны. У вячэрнюю змену яны, натуральна, каб не хвалявацца, тэлефануюць дзецям. Менавіта для гэтых мэт некалі ў адным з цэхаў быў усталяваны таксафон (мабільныя тады былі яшчэ не ва ўсіх). Можна зразумець, калі размаўляць праз мабільнік забараняюць працоўным за запушчаным станком. Але калі чалавека будуць караць за тое, што калі ён адышоў на перакур або ў прыбіральню і патэлефанаваў блізкім, то гэта будзе дурнотай.

Асабліва адзначу яшчэ такі факт: наш прафзвяз не ведае ніводнага выпадку, каб размова праз мабільны тэлефон прычынілася да траўмы ці іншай праблемы.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках