Кіраўніца МЗС Эстоніі: У інтарэсах NATO падтрымліваць Украіну
- 2.12.2015, 16:59
- 19,526
Падтрымка еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны з боку Эстоніі і NATO застаецца аднадушнай, заявіла кіраўніца МЗС Эстоніі Марына Кальюранд.
Пра гэта паведамляе выданне Postimees.
Саюзнікі заявілі аб падтрымцы Украіны і асудзілі агрэсію Расеі, якая падрывае бяспеку ў Еўропе. Са словаў Кальюранд, падтрымка еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны з боку Эстоніі і NATO застаецца аднадушнай.
"Мы высока цэнім правядзенне ва Украіне маштабных рэформаў, якія з'яўляюцца важным крокам у збліжэнні дачыненняў з NATO і ЕЗ", - дадала яна.
Кіраўнікі МЗС NATO таксама абмеркавалі стасункі з Расеяй, якія замарожаныя пасля ўварвання Расеі ва Украіну і анэксіі Крымскага паўвострава. У якасці канала стасункаў адкрытыя толькі палітычныя кантакты на вышэйшым узроўні.
"У фокусе дыскусій знаходзіліся варыянты ўмацавання пазіцыі стрымлівання NATO ў дачыненні да Расеі. Ад саміту NATO ў Варшаве мы чакаем моцных практычных крокаў, якія ўмацуюць стрымліванне з боку альянсу", - сказала Кальюранд і дадала, што важней за ўсё захоўваць у стасунках з Расеяй адзінства і салідарнасць альянсу.