6 траўня 2024, панядзелак, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

2015 стаў у Беларусі самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў

1
2015 стаў у Беларусі самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў

Сярэдняя тэмпература ў гэтым годзе была на два-тры градусы вышэйшай за норму.

У Беларусі 2015 стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Пра гэта заявіў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантроля радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў у сераду падчас брыфінгу, піша "Інтэрфакс".

"Сярэдняя тэмпература паветра (у 2015 годзе - ІФ) склала 8+11°С, што на 2-3°С, вышэй за кліматычную норму", - распавёў ён.

Пры гэтым Дзмітрый Рабаў адзначыў, што ў гэтым годзе ўсе сезоны былі цёплымі. Так, зіма 2014-2015 гадоў увайшла ў дзясятку самых цёплых зім і заняла 6 месца ў рангаваным шэрагу назіранняў (ад найбольш цёплага да найбольш халоднага) з 1945 года. "Сярэдняя тэмпература паветра за зімовы сезон склала -1,6°С, што вышэй за кліматычную норму на 3,9°С. Цёплымі былі ўсе тры месяцы сезону", - прадоўжыў Дзмітрый Рабаў.

Вясна 2015 таксама ўвайшла ў дзясятку самых цёплых вёснаў і заняла 10 месца ў рангаваным шэрагу назіранняў з 1945 года. Сярэдняя за вясну тэмпература паветра ў краіне склала +8°С, што вышэй за кліматычную норму на 2,3°С.

"Лета гэтага года таксама было цёплым. Сярэдняя ў краіне тэмпература паветра за летні сезон склала +18,5°С, што на 1,7°С вышэй за кліматычную норму. Такім і больш цёплым лета ў Беларусі бывае прыкладна адзін раз на 10 гадоў. Лета ў гэтым годзе выдалася вельмі сухім. За сезон у сярэднім у Беларусі выпала 112 мм ападкаў, што складае 46% кліматычнай нормы. Сухімі былі ўсе тры летнія месяцы, але асабліва чэрвень і жнівень - так мала ападкаў у гэтыя месяцы ў Беларусі не адзначалася ні разу за пасляваенны перыяд", - падкрэсліў Дзмітрый Рабаў.

"Восень 2015 у Беларусі выдалася цёплай. Сярэдняя тэмпература паветра восеньскага сезону склала +7,8°С пры кліматычнай норме + 6,3°С. Гэтая восень заняла 8 месца ў рангаваным шэрагу назіранняў за ўвесь перыяд назіранняў", - падрахаваў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках