Папа Рымскі распавёў, што патрэбна сучаснаму свету
1- 2.12.2015, 19:33
- 11,676
Пантыфік паскардзіўся, што царква «трапляе ў спакусу прыняць жорсткую лінію, спакусу падкрэсліваць толькі маральныя законы».
Папа Рымскі Францішак заявіў, што сучаснаму свету, на фоне навін аб жорсткасці і зверствах, патрэбная «рэвалюцыя пяшчоты», паведамляе УНІАН са спасылкай на Associated Press.
Пантыфік пажаліўся, што і сама царква «трапляе ў спакусу прыняць жорсткую лінію, спакусу падкрэсліваць толькі маральныя законы». Ён задаўся пытаннем, «колькі ж людзей засталіся па-за царквой праз такія акцэнты з яе боку».
Паводле ягоных слоў, «мы звыклі да дрэнных навін, жорсткіх навін». Папа Рымскі упэўнены, што на сённяшні дзень патрэбная «рэвалюцыя пяшчоты», бо «з яе зыходзіць справядлівасць і ўсё астатняе».