6 траўня 2024, панядзелак, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Светлагорскія актывісты ўсталявалі крыж на знак памяці пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій

1

Не абышлося без умяшальніцтва ўладаў: міліцыянты гаварылі, што дзеянні актывістаў для ўсталявання крыжа незаконныя.

У Светлагорску 1 снежня з ініцыятывы грамадскіх актывістаў прайшла акцыя ў памяць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій - на мясцовых могілках быў адноўлены памятны крыж, піша БелаПАН.

У 1992 годзе на старых могілках з ініцыятывы Беларускага народнага фронту, Таварыства беларускай мовы і паводле пастановы райвыканкама быў усталяваны крыж у памяць пра ахвяр рэпрэсій, але помнік знік.

«Дакладна невядома, куды знік крыж - або яго адмыслова знішчылі, або ён збуцвеў ад часу. Мы наважылі аднавіць справядлівасць і ўшанаваць памяць ахвяр рэпрэсій, таму вырабілі і ўсталявалі на гэтым месцы новы крыж», - паведаміў грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка.

Са слоў актывіста, не абышлося без умяшальніцтва ўладаў. На могілкі прыйшлі міліцыянты, якія заявілі, што дзеянні актывістаў для ўсталявання крыжа незаконныя.

«Мы паказалі ім пастанову райвыканкама ад 1992 года, якую ніхто не касаваў, і міліцыянты сышлі. На змену ім прыйшлі работнікі камунальных службаў, якія таксама выказалі свае прэтэнзіі, але і яны сышлі. Тады прыйшла ідэолаг з райвыканкама, якая сцвярджала, спасылаючыся на пастанову Саўміна, што мы не маем права ставіць крыж без ўзгаднення з імі. Гэта ўлады падпісалі пастанову аб усталяванні крыжа, яны і павінны былі паклапаціцца пра яго захаванне, чаго не зрабілі», - адзначыў грамадскі актывіст.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках