Колькі ў сёлета каштавацьме навагодняя ялінка
- 2.12.2015, 21:44
- 20,068
Продаж жывых елак менчукам пачнецца 22 снежня і прадоўжыцца да самага апошняга дня гэтага года.
Як паведамілі ў Галоўнай управе спажывецкага рынку Менгарвыканкама, рэжым працы ялінкавых кірмашоў будзе камфортным для жыхароў сталіцы - з 10:00 да 19:00 без абедзенных перапынкаў і выходных дзён, пішуць «Беларускія навіны».
Меркаваныя раздробныя кошты: да 1 м - 70-140 тысяч рублёў; да 2 м - 80-180 тысяч рублёў; да 3 м - 90-220 тысяч рублёў.
Гарадскія ўлады ўжо вызначылі месцы правядзення агульнагарадскіх ялінкавых базараў у кожным раёне горада:
Завадскі раён - вул. Жылуновіча, 4;
Ленінскі раён - пр. Ракасоўскага, 2;
Маскоўскі раён - пр. Газеты «Праўда», 40;
Кастрычніцкі раён - вул. Казінца, 6а;
Партызанскі раён - вул. Даўгабродская, 3;
Першамайскі раён - вул. Гінтаўта, 12;
Савецкі раён - вул. Я.Коласа, 67;
Фрунзенскі раён - вул. Гарэцкага, 2;
Цэнтральны раён - вул. Няміга, 8.
Дадаткова ялінкавыя кірмашы (іх будзе амаль 180) будуць арганізаваныя і на пляцоўках адміністрацыйных раёнаў.
Продаж ялінак у гаршках ужо арганізаваны ў фірмовай краме Цэнтральнага Батанічнага саду (вул. Сурганава, 2В), кошт ялінкі вышынёй да 1,2 м складае 650 тысяч рублёў, вышэй 1,2 м - 850 тысяч рублёў.
Усяго запланавана атрымаць амаль 30 тысяч штук натуральных елак.