26 красавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Брэстсельмаш» будзе працаваць толькі тры дні на тыдзень

13
«Брэстсельмаш» будзе працаваць толькі тры дні на тыдзень
ФОТА: VB.BY

Заказаў на прадукцыю прадпрыемства няма.

Пра гэта гаворыцца ў загадзе, падпісаным кіраўніцтвам завода, паведамляе «Брэсцкі кур'ер».

Змены ў графік уносяцца «ў сувязі з вытворчымі і эканамічнымі прычынамі, якія выявіліся ў памяншэнні попыту на прадукцыю, што вырабляецца ААТ«Брэстсельмаш», адсутнасцю дамоваў на наступны перыяд, зніжэннем аб'ёмаў работ і прыбытку, а таксама з мэтай захавання працоўных месцаў».

Такім чынам, норма працягласці працоўнага часу зменшаная да 24 гадзін у тыдзень, пры гэтым у асноўных вытворчых цэхах дадатковымі выходнымі днямі будуць чацвер і пятніца. Што тычыцца структурнага падраздзялення прадпрыемства, якое забяспечвае рэалізацыю і адгрузку прадукцыі (служба маркетынгу і збыту), то там графік выхаду на працу складзены з улікам захавання рацыянальнай расстаноўкі кадраў для пазбягання прастою (такое ж патрабаванне распаўсюджваецца на бухгалтэрыю і эканамічны аддзел). На час дзеяння загаду аплата працы будзе весціся згодна фактычна адпрацаванаму часу.

Завод «Брэстсельмаш» апошнія 35 гадоў спецыялізуецца на выпуску цеплавога абсталявання. У 2000 годзе пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. 100% акцый належыць фізічным асобам. На прадпрыемстве працуе блізу 400 чалавек.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках