20 траўня 2024, панядзелак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаўжэнне санкцый супраць Расеі ўвойдзе ў дзеянне 22 снежня

Падаўжэнне санкцый супраць Расеі ўвойдзе ў дзеянне 22 снежня
Фота: Getty Images

Пастанова аб падаўжэнні санкцый Еўразвязу супраць Расеі павінна ўвайсці ў дзеянне ў аўторак, 22 снежня.

Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на сваю крыніцу ў Радзе ЕЗ.

«Прынятую пасламі пастанову аб падаўжэнні абмежавальных захадаў сёння (21 снежня 2015) зацвердзяць шляхам пісьмовай працэдуры краіны ЕЗ. Пастанова ўвойдзе ў дзеянне ў аўторак - пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕЗ", - заявіў суразмоўца агенцтва. Гэта адбудзецца, калі ніводная з краін не зменіць сваю пазіцыю і не накіруе пярэчанні ў пісьмовай форме. Пры гэтым, як паведамляецца, ніякіх новых санкцый ўводзіцца не будзе.

У пятніцу, 18 снежня, камітэт сталых прадстаўнікоў Еўразвязу прыняў пастанову аб прадаўжэнні эканамічных санкцый супраць Расеі яшчэ на паўгода. У той жа час, на думку дыпламатычных крыніц, шэраг краін ЕЗ зацікаўленыя ў наладжванні канструктыўнага дыялогу з Расеяй у пытаннях барацьбы з тэрарызмам і аб сітуацыі ў Сірыі, таму санкцыі ў поўным аб'ёме будуць працягнутыя апошні раз.

17 снежня кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер выказаў меркаванне, што санкцыі Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да Расеі павінны быць прадоўжаны яшчэ на паўгода. Прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца дапускаў скасаванне антырасейскіх санкцый найбліжэйшыя месяцы.

Санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да Масквы былі прынятыя вясной 2014 года, пасля анэксіі Крыму Расеяй і пачатку канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Першапачаткова былі ўведзеныя абмежаванні ў дачыненні да некаторых фізічных і юрыдычных асоб, але пазней былі прынятыя эканамічныя санкцыі (закранаюць энэргетычны, абаронны і фінансавы сэктары). У канцы ліпеня 2015 года да антырасейскіх захадаў далучыліся Чарнагорыя, Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Украіна. Акрамя таго, антырасейскія санкцыі былі ўведзеныя таксама ЗША, Нарвэгіяй, Японіяй, Аўстраліяй і Канадай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках