5 траўня 2024, Нядзеля, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Хадаркоўскі: Кожны лепшы за Пуціна

4
Міхаіл Хадаркоўскі: Кожны лепшы за Пуціна
Міхаіл Хадаркоўскі
ФОТА: DPA

Экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі мяркуе, што цяперашнюю ўладу ў Расеі немагчыма перамагчы на выбарах.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Süddeutsche Zeitung. Са словаў Міхаіла Хадаркоўскага, «сістэма гэтага не дапусціць». Аднак ён упэўнены, што «не пройдзе і дзесяці гадоў, як рэжым зменіцца».

Калі расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін памілаваў экс-кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага, некаторыя назіральнікі меркавалі, што кіраўнік Крамля дастаткова магутны, каб дазволіць сабе такі жэст, піша Süddeutsche Zeitung. Аднак цяпер, са словаў самога алігарха, Пуцін бачыць у ім «сур'ёзную пагрозу» для парламенцкіх выбараў 2016 года, піша ИноТВ.

Таму ў дачыненні да яго і аднавілі судовы пераслед, сцвярджае аўтар артыкула Юльян Ханс. Хадаркоўскага падазраюць у забойстве мэра Нафтаюганску Уладзіміра Петухова, якое адбылося 17 гадоў таму. Расейскі суд таксама заняўся ягоным фондам «Адкрытая Расія»: следчыя правялі ператрус у кватэрах дзевяці супрацоўнікаў гэтай арганізацыі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Пасля таго як расейскі алігарх выйшаў на волю, ён не змог доўга трымацца па-за палітыкай, прадаўжае выданне. У сакавіку 2014 года ён хацеў удзельнічаць у перамовах аб Украіне і раскрытыкаваў на Майдане ў Кіеве палітыку Крамля. У верасні 2015 ён прапанаваў свае паслугі ў якасці прэзідэнта на пераходны перыяд, каб «правесці канстытуцыйную рэформу, сутнасць якой палягае ў перадачы паўнамоцтваў прэзідэнта судам, парламенту і грамадзянскай супольнасці». Да таго ж вясной 2015 ён арганізаваў у Кіеве вялікую канферэнцыю з прадстаўнікамі расейскай апазіцыі.

Хадаркоўскі мяркуе, што цяперашнюю ўладу ў Расеі немагчыма перамагчы на выбарах. З ягоных слоў, «сістэма гэтага не дапусціць». Зрэшты, ён упэўнены, што «не пройдзе і дзесяці гадоў, як рэжым зменіцца». Да гэтага праціўнікі Крамля павінны ўдзельнічаць у перадвыбарчай барацьбе, каб набрацца палітычнага досведу і падрыхтавацца да наступлення дэмакратыі. «Кожны лепшы за Пуціна», - мяркуе Хадаркоўскі. Аднак прычыну ўсіх бед ён бачыць не ў самым расейскім прэзідэнце: «Сістэма, зарыентаваная на нязменнасць улады, разбурае краіну».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках