4 траўня 2024, Субота, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы наведае Украіну 22 лютага

Прэзідэнт Польшчы наведае Украіну 22 лютага

Браніслаў Камароўскі плануе ўшанаваць памяць герояў Майдана і выказаць падтрымку еўрапейскаму выбару Украіны

Прэзідэнт Польшчы прыняў запрашэнне Пятра Парашэнкі ўзяць удзел у святкаванні гадавіны падзей на Майдане 22 лютага. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка прэзідэнта Польшчы Ёанна Тшаска-Вячорак, паведамляе Polskie radio.

«Прэзідэнт хацеў бы такім чынам ушанаваць памяць ахвяраў і герояў Майдана, а таксама выказаць нязменную падтрымку Польшчы еўрапейскаму выбару Украіны», - сказала яна.

Нагадаем, учора прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў тэлефонную размову з Камароўскім. Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю ў Данбасе. Прэзідэнт Польшчы выказаў падтрымку Парашэнку і ад імя ўсяго польскага народа заявіў аб салідарнасці з украінскім народам і ягонымі еўрапейскімі памкненнямі. Ён падкрэсліў, што Украіне, якая год таму ўпарта змагалася за сваю еўрапейскую будучыню, неабходная падтрымка на еўрапейскім палітычным полі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках