4 траўня 2024, Субота, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Бялкоўскі: Захад разумее, што мэта Пуціна - зусім не Украіна

16
Станіслаў Бялкоўскі: Захад разумее, што мэта Пуціна - зусім не Украіна

Прэзідэнт РФ спрабуе дамагчыся ад Захаду рэстаўрацыі Ялцінска-Патсдамскай сістэмы міжнародных стасункаў.

Пра гэта заявіў палітолаг Станіслаў Бялкоўскі ў інтэрв'ю сайту «Открытая Россия».

- Пуцін хоча надзець фрэнч Сталіна і вярнуцца ў Ялцінска-Патсдамскі свет узору 1945, што немагчыма, таму што гэты свет паваліўся ў 1989 годзе разам з падзеннем Берлінскага мура, - сказаў ён. - Пуцін хоча вяртання свету, у якім ёсць зоны ўплыву вялікіх дзяржаў і ў якім вайсковыя сілы гуляюць ключавую ролю. Захад вяртання гэтага свету не жадае.

Украіна - толькі прастора для гандлю і для манеўру ў гэтых перамовах. Так, ёсць тактычныя, лакальныя патрабаванні Пуціна што да Украіны - гэта і адносная аўтаномія для Данецкай і Луганскай абласцей, і жыццезабеспячэнне Крыма, і гарантыі неўступлення Украіны ў NATO, і жыццезабеспячэнне Прыднястроўя. Але ўсё гэта толькі падстава для гандлю вакол пытання аб тым, ці з'яўляецца Расея правапераемніцай СССР у поўным значэнні або не, ці з'яўляецца Пуцін Сталіным узору 1945 ці не.

Я мяркую, што Захад здаў бы Пуціну Украіну, калі б патрабаванні Пуціна абмяжоўваліся толькі Украінай. Але Захад разумее, што мэта Пуціна - зусім не Украіна. Ён хоча атрымаць не выключна Украіну, сама па сабе яна яму на дулю не патрэбная. Пуціну патрэбен статус Сталіна, статус лідара дзяржавы-пераможцы ў (у другой - Открытая Россия) сусветнай вайне. І Захад разумее, што здача Украіны - гэта вяртанне да Ялцінска-Патсдамскай сістэмы, якая ўзнікла ў 1945 годзе і ліквідаваная адначасова з падзеннем Берлінскага мура ў 1989 годзе. Такое становішча спраў - вялікая ўдача для Украіны: на такія саступкі Пуціну Захад не пойдзе, і, заадно, не аддасць і Украіну.

Захад хоча даць зразумець Пуціну: «Ты, стары, з'яўляешся правапераемнікам краіны, якая прайграла сусветную вайну, а менавіта халодную вайну, якая доўжылася з 1946 да 1991 года, і таму статус Сталіна ты не атрымаеш, так як у цябе няма заслуг для гэтага».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках