4 траўня 2024, Субота, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія і Эстонія заявілі пра гатоўнасць да «гібрыднай вайны»

4
Латвія і Эстонія заявілі пра гатоўнасць да «гібрыднай вайны»

Латвія заявіла пра гатоўнасць да магчымага сцэнару «гібрыднай вайны», «прыняўшы пад увагу» ўсё, што адбылося ва Украіне.

Падобныя сігналы гучаць таксама і з боку ўладаў Эстоніі, паведамляе Deutsche Welle.

«Нашы ўнутраныя планы ўтрымліваюць і такі магчымы сцэнар. Мы прынялі да ўвагі тое, што адбываецца ва Украіне», - сказаў міністр абароны Латвіі Раймандс Веёніс.

Аб прыняцці адпаведных абаронных мер заявіў і кіраўнік эстонскага ўрада Тааві Роівас. З ягоных слоў, «Эстонія ўважліва спланавала сваю абарону». Разам з тым абодва палітыкі мяркуюць, што пагроза нападу на іх краіны з'яўляецца нязначнай у сувязі з тым, што Латвія і Эстонія з'яўляюцца членамі NATO.

Нагадаем, што тэрмінам «гібрыдная вайна» называюцца баявыя дзеянні, якія вядуцца жаўнерамі і баявой тэхнікай без прыкмет прыналежнасці да войскаў якой-небудзь краіны і падтрымліваюцца кампаніяй у дэзінфармацыі і нападамі ў кіберпрасторы.

На мінулым тыдні былы генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн у інтэрв'ю брытанскаму выданню Daily Telegraph заявіў, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін можа наважыцца на «гібрыдны» напад на краіны Балтыі, каб праверыць дзеянне гарантый вайсковай падтрымкі з боку Паўночнаатлантычнага альянсу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках