4 траўня 2024, Субота, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія шахцёры распачалі страйк

3

У шахтах Jastrzębskiej Spółki Węglowej (JSW) сёння пачалася сядзячая забастоўка.

Такую інфармацыю перадалі прадстаўнікі прафзвязаў. Яны прынялі пастанову адказваць на заклікі з боку ўладаў спыніць пратэсты і чакаюць нейкіх канкрэтных прапаноў, піша партал TVN24 Biznes i Świat (пераклад - charter97.org).

- Я пацвярджаю, у шахтах пачаліся сядзячыя забастоўкі. На шахце Зафіўка 10 шахцёраў распачалі галадоўку, - сказаў прэс-сакратар Міжпрафзвязнага пратэстна-страйкавага камітэта Пётр Шэрэда. 4 шахцёры праводзяць галадоўку і на шахце Барыня. Да новай формы пратэсту, як падкрэсліў Шэрэда, на працягу дня будуць паслядоўна далучацца чарговыя змены. - Кожны, хто прыходзіць на шахту, застаецца, - падкрэсліў Шэрэда.

Спыненне пратэстаў, на ягоную думку, цяпер немагчымае.

- Цяпер мы чакаем нейкіх канкрэтных прапаноў з боку рады дырэктараў і ўласніка, бо пакуль, як кажуць шахцёры, нас хочуць падмануць, - сказаў Шэрэда. - Колькі разоў палітыкі хлусілі шахцёрам? Нельга рабіць так: слухайце, давайце працаваць далей, а мы праз паўгода, можа, зробім аўдыт. Мы ўжо даўно гаворым пра памылкі, няправільнае кіраванне, і гэта пацвярджаюць вынікі.

Пратэсты ў JSW працягваюцца з 28 студзеня. Прафзвязы дамагаюцца адстаўкі кіраўніка кампаніі Яраслава Загуроўскага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках