4 траўня 2024, Субота, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ абяцае забяспечыць Цэнтральную і Усходнюю Еўропу газам з трох крыніц

ЕЗ абяцае забяспечыць Цэнтральную і Усходнюю Еўропу газам з трох крыніц

Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы павінны мець не менш за тры крыніцы газу, мяркуе намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Мараш Шэфчавіч, адказны за энэргетыку.

Еўракамісія распрацоўвае прапановы, якія дазволяць удзельнікам Еўразвязу вальней абменьвацца газам і менш залежаць ад расейскіх паставак, паведаміў Шэфчавіч пасля сустрэчы рабочай групы, якая да чэрвеня павінна скласці план дзеянняў для ўдасканалення газавай інфраструктуры ў Еўропе, паведамляе УНІАН са спасылкай на Рэйтэр.

«Мы наважылі зрабіць сваёй мэтай забеспячэнне кожнай краіны рэгіёну як мінімум трыма надзейнымі крыніцамі газу. Мы ў самыя кароткія тэрміны разгледзім усе інфраструктурныя праекты, якія павінны фінансавацца ў тым ліку з еўрапейскіх сродкаў», - сказаў Шэфчавіч журналістам.

Нарада рабочай групы прайшла ў сталіцы Балгарыі Сафіі ў знак падтрымкі краіны, якая пазбавілася праекта «Паўднёвы паток», за кошт якога Балгарыя магла б атрымліваць газ з Расеі ў абыход Украіны. Сафія абмяркуе з Еўракамісіяй ідэю прапанаваць Расеі пабудаваць падводную частку «Паўднёвага патоку» да размеркавальнага цэнтра ў Варне, паведаміў прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў.

З ягоных слоў, краіне спатрэбіцца 2,2 мільярда еўра для будаўніцтва размеркавальнага цэнтра, які мог бы атрымліваць газ не толькі з Расеі, але і з Азербайджана, з балгарскіх радовішчаў у Чорным моры і з СПГ-тэрміналаў у Грэцыі.

Балгарыя магла б таксама атрымліваць газ са сховішчаў у Чэхіі і Славаччыне праз газаправод, які праходзіць праз Румынію, сказаў Барысаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках