4 траўня 2024, Субота, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актору Уладзіміру Зельдзіну споўнілася 100 гадоў

19
Актору Уладзіміру Зельдзіну споўнілася 100 гадоў

Вядомы актор тэатра і кіно, народны артыст СССР Уладзімір Зельдзін адзначае 100 гадоў з дня нараджэння.

Уладзімір Зельдзін нарадзіўся ў Тамбоўскай вобласці. Сваю творчую дзейнасць ён пачаў у 1930-я гады: у 1935 годзе ён скончыў Вытворча-тэатральныя майстэрні пры тэатры МАСПС (цяпер Тэатр імя Массавета), а затым быў прыняты ў маскоўскі Тэатр транспарту (цяпер "Гогаль-цэнтр"), паведамляе BBC.

У кіно Зельдзін дэбютаваў у 1939 годзе ў стужцы Рыгора Рашаля "Сям'я Опенгейма", але вядомасць атрымаў, калі зняўся ў 1941 годзе ў галоўнай ролі ў фільме Івана Пыр’ева "Свінарка і пастух".

Цяпер актор працягвае працу ў Тэатры расейскага войска ў Маскве, куды прыйшоў амаль 70 гадоў таму.

Імя Уладзіміра Зельдзіна занесенае ў Кнігу рэкордаў Гінеса, як адзінага ў свеце артыста, які выходзіць на сцэну ў такім шаноўным узросце.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках