4 траўня 2024, Субота, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На запраўках «Беларуснафты» на памежнай тэрыторыі з беларусаў патрабуюць валюту

14
На запраўках «Беларуснафты» на памежнай тэрыторыі з беларусаў патрабуюць валюту

Заправіцца і расплаціцца мясцовымі грашыма беларусу не ўдалося.

Чытач charter97.org Ілля Ільін падзяліўся сваёй гісторыяй, звязанай з сеткай аўтазаправак «Беларуснафта». З яго папрасілі аплату ў замежнай валюце, нягледзячы на тое, што ён з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.

«Хацеў бы распавесці аб адным цікавым факце. Я з'яўляюся грамадзянінам Беларусі і ў мяне пашпарт серыі PP, які дазваляе часова ўвозіць аўтамабілі з Еўразвязу. Кожныя 8-12 дзён цягам апошніх некалькіх месяцаў я заязджаю і выязджаю з Літвы ў Беларусь. Раней я заўсёды запраўляўся ў Беларусі і плаціў за бензін беларускімі грашыма на ўсіх запраўках і з гэтым ніколі не было праблем.

6 лютага я пад'ехаў на АЗС «Беларуснафта», дзе мне паведамілі што ў сувязі з тым, што гэтая АЗС з'яўляецца прымежнай або знаходзіцца на транзітнай трасе, я, беларус, павінен плаціць за бензін у валюце, раз аўто з еўрапейскімі нумарамі.

Калі пацікавіўся, у сувязі з якой пастановай, пасля доўгіх пошукаў яе так і не знайшлі. Таму каб атрымаць адказ, прыйшлося тэлефанаваць праз тэлефон даверу «Беларуснафты», дзе мне растлумачылі, што такія патрабаванні былі выстаўленыя згодна з пастановай Савета міністраў і Нацбанку №719/13 ад 20 чэрвеня, то бок, ёй ужо аж паўгода! Супрацоўніца запраўкі запэўнівала мяне, што ўлады ўжо збіраюцца гэту пастанову скасаваць, бо попыт на бензін моцна ўпаў.

Цікава атрымліваецца: беларускі рубель не прымаюць не толькі практычна нідзе за мяжой, але і ўжо нават у Беларусі», - піша чытач.

На прадпрыемстве «Беларуснафта» каментаваць сітуацыю адмовіліся, спаслаўшыся на адсутнасць прэс-сакратара.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках