4 траўня 2024, Субота, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вук Рашавіч: «Матч з БАТЭ стане сапраўдным святам»

Вук Рашавіч: «Матч з БАТЭ стане сапраўдным святам»

Спартовы дырэктар менскага «Дынама» Вук Рашавіч пракаментаваў вынік лёсавання чэмпіянату Беларусі.

У першым туры менчукі адправяцца ў госці да «Нёману», а ў другім прымуць БАТЭ, піша offside.by.

- «Дынама» абавязкова трэба гуляць напоўніцу, незалежна ад стану спаборніка. Наша мэта зразумелая - кожны матч з поўнай самааддачай. І нават перад лёсаваннем я не выбіраў для каманды аптымальнага спаборніка. Цяпер усе роўныя.

- Ці не засмучаныя, што першы тур давядзецца праводзіць не ў Менску?

- Абсалютна не. Як не мае значэння стан спаборніка, так і не мае значэння пляцоўка - «Дынама» будзе гуляць выключна на перамогу.

Матч з БАТЭ ў другім туры? Упэўнены, гэта стане сапраўдным святам, дэрбі, - распавёў Рашавіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках