4 траўня 2024, Субота, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 15 гадоў рахунак «пацяжэў» у 377 разоў

15

Менгарвыканкам надоечы «парадаваў» чарговым падвышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

Следам за курсам даляра з лютага камунальныя паслугі даражэюць на двухзначны лік адсоткаў, пішуць "Беларускія навіны".

Як бачым, у сакавіку рахункі ў паштовых скрынях стануць яшчэ тлусцейшыя, а партманэты грамадзян - яшчэ худзейшыя, асабліва з улікам "замарожвання" заробкаў і ўжо распачатага паўсюдна росту коштаў.

Сама час пакорпацца ў рахунках за ЖКП і зрабіць невялікі - за апошнія 15 гадоў - статыстычна-гістарычны экскурс.

Панэльны дом на гарадской ускраіне, плошча блізу 63 кв мэтраў, тры пакоі, дзве зарэгістраваныя асобы, без воднага і газавага лічыльнікаў. Да 2007 года былі льготы як сям'і памерлага інваліда вайны, таму для навочнасці выніковая сума ў «ранніх» рахунках пададзеныя без іх уліку.

У выніку, у рублёвым вымярэнні рахунак пацяжэў за паўтары дзесяцігоддзі ў 377 разоў, у даляравым - у 10,2. Няцяжка здагадацца, што гэткі вялікі разрыў абумоўлены дэвальвацыяй рубля. У 2011 годзе яна абрынула даляравую вартасць ЖКП больш чым удвая. У рублёвым вымярэнні рахунак даражэе ўвесь час. Выняткам стаў 2006 год - дзякуючы меншай аплаце за ацяпленне, хоць кошт самой гігакалорыі павялічыўся.

У валютным эквіваленце самымі дарагімі ЖКП былі ў снежні 2010 года - больш за 66 даляраў. Каб дасягнуць гэтага ўзроўню, цяпер сума ў рублях павінна перасягаць мільён - амаль удвая больш за суму ў снежні летась. Не натхняе ані.

У 2004 годзе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб кошт ЖКП падвышаўся не больш чым на 4-5 даляраў за год. У выпадку з рахункамі аўтара патрабаванне было выкананае толькі ў 2004, 2005 і 2009 гадах. Агулам жа за дзесяць гадоў праз падзенне рубля рост склаў менш за 5 даляраў.

Цяпер паглядзім, як вырасла вартасць асобных тыпаў ЖКП:

Важная заўвага: за мінулы снежань пададзеныя субсідаваныя тарыфы. Калі ў кватэры «лішняя» плошча ці ніхто не зарэгістраваны, сумы налічваюцца на падставе тарыфаў, «якія забяспечваюць поўную аплату эканамічна абгрунтаваных выдаткаў».

У гэтым выпадку табліца набывае наступны выгляд:

Цікавы момант: поўны тарыф за карыстанне ліфтам перасягае льготны ў 4,7 раза (13 100 рублёў), але выкарыстаць яго немагчыма, калі ў кватэры няма зарэгістраваных грамадзян.

Неспецыяліст рост некаторых тарыфаў можна ацаніць толькі апасродкавана ў сувязі са зменай механізму вылічэння сум. Ацяпленне раней разлічвалася за квадратныя мэтры, цяпер - у гігакалорыях. За вываз і абясшкоджванне адыходаў бралася з чалавека, цяпер рахуюць кубамэтры смецця. Калі параўноўваць сумы ў рахунках, то вываз адкідаў за 15 гадоў падаражэў у 765 разоў, абясшкоджванне - у 359, ацяпленне з субсідаваным тарыфам - у 358 разоў, пры поўным - у 1128 разоў.

P.S. 14 ліпеня далёкага ўжо 2003 года Савет міністраў ухваліў Канцэпцыю развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2015 года. Меркавалася, што праз 12 гадоў, то бок тут і цяпер, насельніцтва будзе сплачваць усе выдаткі на ЖКП.

Не зладзілася, прычым у самых адчувальных для партманэта пазіцыях: гарачая вада, ацяпленне і тэхабслугоўванне. Цяпер у рахунках для навочнасці ёсць два слупкі: тарыфы субсідаваныя і поўныя. Калі б у нашым рахунку ўсе лічылася паводле поўнага тарыфу, то ў снежні 2014 года давялося б заплаціць не 539 тысяч рублёў, а 1 млн 109 тысяч, або ў 2,1 раза больш...

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках