4 траўня 2024, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Няхай бы кітайцы купілі ў нас прадукцыі на $ 2-3 мільярды

67
Лукашэнка: Няхай бы кітайцы купілі ў нас прадукцыі на $ 2-3 мільярды

Дыктатар незадаволены тэмпамі будаўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у ягонай прэс-службе.

"Хацелася б пачуць, як ідуць справы ў плане стварэння індустрыяльнага парку. Калі мы там пачнём будаўніцтва высокатэхналагічных прадпрыемстваў, якія хоць бы напалову зменяць аблічча беларускай эканомікі?" - сказаў Лукашэнка на нарадзе ў пытаннях будаўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку ў аўторак у Менску.

Як адзначылі ў прэс-службе, ён уважае за недастатковыя тэмпы стварэння гэтага аб'екта. Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што гэты праект ацэньваецца кітайскім бокам як адзін з найважнейшых у стасунках Беларусі і Кітая.

Дыктатар даручыў кіраўніку сваёй адміністрацыі Аляксандру Косінцу ўзяць пад кантроль пытанні беларуска-кітайскіх стасункаў, у тым ліку і будаўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць пастановы для беларускага боку ў пытаннях паставак і экспарту прадукцыі ў Кітайскую Народную Рэспубліку. "Яны на сотні мільярдаў даляраў купляюць. Як я ўжо казаў, трэба папрасіць, гэта нашы сябры, няхай купілі б у нас у гэтым годзе хаця б на $2-3 млрд беларускай прадукцыі, у наступным годзе - яшчэ", - сказаў ён.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках