4 траўня 2024, Субота, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд пра беларускія мясакамбінаты: антысанітарыя і «незразумелая сыравіна» (Фота)

66

Расейская ўстанова апублікавала фотаздымкі парушэнняў на беларускіх прадпрыемствах.

Рассельгаснагляд правёў праверку 4 беларускіх мясакамбінатаў. У папярэдняй справаздачы сказана, што беларуская старана праводзіла свае праверкі фармальна. Падчас гэтых праверак не было знойдзена ніякіх парушэнняў. Пры гэтым падчас супольных праверак з расейскай стараной выявілася шмат парушэнняў.

"Спецыялістамі Рассельгаснагляду ўстаноўленыя факты кантамінацыі вырабленай прадукцыі на ўсіх 4 прадпрыемствах на розных этапах вырабу і захоўвання, у тым ліку з прычыны высокай ступені спрацаванасці вытворчага абсталявання і нездавальняльнага санітарнага стану вытворчых памяшканняў", - гаворыцца ў справаздачы.

Апісанне парушэнняў і нават фотаздымкі з мясакамбінатаў ёсць у справаздачы Рассельгаснагляду.

Самыя асноўныя гэта - незакончаны рамонт, дрэнная прыборка і нездавальняльны санітарны стан памяшканняў, дзе захоўвалася прадукцыя (вытворчых памяшканняў, халадзільных і маразільных камер). На якіх мясакамбінатах выяўленыя гэтыя парушэнні не паведамляецца.

"Падчас супольнай інспекцыі ўстаноўлена мноства прыкладаў дзеянняў персаналу праінспэктаваных прадпрыемстваў, якія прычыніліся да забруджвання прадукцыі, якая далей нікім не кантралюецца, з прычыны недапрацовак праграм вытворчага кантролю", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках