4 траўня 2024, Субота, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Бэкхэм будзе дапамагаць дзецям з усяго свету

1
Дэвід Бэкхэм будзе дапамагаць дзецям з усяго свету

Дэвід Бэкхэм абвясціў аб стварэнні супольна з ЮНІСЕФ уласнага дабрачыннага фонду.

Фонд экс-гулеца Манчэстар Юнайтэд, Рэала, ПСЖ і каманды Англіі Дэвіда Бэкхэма будзе мець назву "7" - у гонар нумара, пад якім экс-футбаліст выступаў падчас сваёй кар'еры футбаліста, паведамляе bigmir.net.

"На пастанову дапамагаць дзецям ва ўсім свеце паўплывала вельмі многае. Я ўжо закончыў гульнявую кар'еру, і ў мяне з'явілася значна больш вольнага часу.

Цяпер я ўсвядоміў, што магу дапамагчы кожнаму дзіцяці ў любым кутку зямной кулі. Я хачу, каб мае дзеці маглі ганарыцца сваім бацькам", - сказаў Бэкхэм.

Мэтай фонду будзе дапамога дзецям, якія падпадаюць пад небяспеку гвалту і хвароб ва ўсім свеце.

Нагадаем, што Дэвід Бэкхэм з'яўляецца бацькам чацвярых дзяцей: 15-гадовага Брукліна, 12-гадовага Рамэа, 9-гадовага Круза і трохгадовай Харпер Сэвэн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках