19 красавiка 2024, Пятніца, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Марачкін: Ніякіх выбараў, пакуль Статкевіч у турме

23
Алесь Марачкін: Ніякіх выбараў, пакуль Статкевіч у турме

Апазіцыі трэба выконваць тое, чаго патрабуе грамадзянская супольнасць.

Вылучэнне Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты ці байкот выбараў - правільная пастанова для беларускіх палітыкаў на сёння. Такое меркаванне выказаў charter97.org мастак, кіраўнік творчага аб'яднання «Пагоня», чалец аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларускi рух» Алесь Марачкін. Ён мяркуе, што палітычным структурам і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не варта адыходзіць ад раней вылучаных патрабаванняў вызвалення ўсіх палітвязняў для цывілізаванага правядзення наступнай прэзідэнцкай кампаніі.

«Байкот я цалкам падтрымліваю. Гэта, мабыць, адзіны варыянт. Я падтрымліваю і Паўла Севярынца, і Андрэя Саннікава. Трэба вылучаць Статкевіча, а калі яго не зарэгіструюць, то выбары трэба байкатаваць. Таму што з усіх арыштаваных тады кандыдатаў у прэзідэнты ён застаецца адзіным, хто сядзіць у турме.

Было ж сказана і раней пра тое, што на выбары варта ісці толькі пры адсутнасці палітвязняў у краіне. А самы асноўны наш палітвязень - былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч - да гэтага часу ў турме. Трэба выконваць тое, чаго грамадзянская супольнасць патрабуе. Тым больш, што, на жаль, сённяшняя палітычная сітуацыя ў Беларусі як ніколі спрыяльная для Лукашэнкі ў сувязі з канфліктам ва Украіне, бо ён выступае як «голуб міру», - мяркуе ён.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках